Музей гісторыі Гарадніцы

Так званы «дом майстра» ці «басняцкі дом» – тыпавы жылы дом часоў забудовы Гарадніцы ў 1760-я гг. У ім месціцца Музей гісторыі Гарадніцы, прысвечаны рэфарматарскай дзейнасці ў Гродне надворнага падскарбія Вялікага Княства Літоўскага Антонія Тызенгаўза.

Музей гісторыі Гарадніцы (Дом майстра, Басняцкі домік) — помнік рэспубліканскага значэння. Ён месціцца ў асобным будынку, узведзеным у другой палове XVIII ст., які з'яўляецца адзіным уцалелым будынкам з дваццаці так званых «басняцкіх дамоў» («баснякі» — вайсковая варта Гродзенскай каралеўскай эканоміі). Дом майстра — прыклад першай на Беларусі тыповай жылой забудовы. Ён размешчаны на транспартнай магістралі раёна Гарадніца — вуліцы Раскоша (сучасная вул. Э. Ажэшка).

Па праекту І. Мёзера і Д. Сака на вуліцы Раскоша былі ўзведзены 20 тыповых жылых дамоў па 10 з кожнага боку вуліцы, для іншаземных майстроў, якіх запрасіў гродзенскі староста А. Тызенгауз для работы на мануфактурах.

Будынак кампактны, у плане амаль квадратны (8 х 9 м). Ён мае каменную фасадную сцяну з сіметрычна размешчанымі невялікімі вокнамі першага паверха і акном мансарды. Франтон барочнай канфігурацыі, пакрыты чарапіцай. Фасад падзелены пакрытым дахоўкай карнізам. Да фасаднай сцяны прыбудаваны асноўны драўляны аб’ём. Двухсхільны дах з мансардай накрыты дахоўкай. На першым паверсе будынка жылыя пакоі, кухня і сені, з якіх лесвіца вядзе на мансарду. Усе кованые дэталі Дома і вакол яго (агароджа, ліхтар, ганак) выкананы ў наш час гродзенскім майстрам Юрыем Мацко.

У 1987 годзе быў распрацаваны праект рэстаўрацыі будынка (архітэктар У. Барсукоў). Реалізаваны ён быў у 1990 годзе.